viasna on patreon

Вынесены прысуд Сяргею Каваленку

2010 2010-05-14T08:24:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia-prakuror-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Яўген Буруноў і пракурорЗміцер Рудакоў. Фота Сержука Серабро

Суддзя Яўген Буруноў і пракурорЗміцер Рудакоў. Фота Сержука Серабро

У Кастрычніцкім судзе Віцебску сёньня вынесены прысуд сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску. Дзяржабвінаваўца Зміцер Рудакоў запрасіў учора для Сяргея Каваленкі тры гады “хіміі”. Суддзя абвясціў прысуд: тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама Каваленка мусіць сплаціць маральную кампенсацыю міліцыянтам Іванову і Палітыку — па мільёну, а таксама Максімаву — 1,5 мільёны. Прадпрыемству "Гарсьвятло"  за пашкоджаную ілюмінацыю - 1 мільён 222 тысячы рублёў і 62 тысячы рублёў "Зеленбуду".

Судзьдзя Яўген Буруноў намагаўся завяршыць працэс 13 траўня, аднак па прычыне кепскага стану здароўя падсуднага, пагадзіўся перанесці суд на наступны дзень. Выкліканыя ў суд лекары хуткай дапамогі дыягнаставалі ў Каваленкі высокі ціск і зрабілі яму неабходныя ўколы.

Сёньня прагучыць апошняе слова Каваленкі і будзе абвешчаны прысуд. Пасьля  апошняга слова Сяргея Каваленкі судзьдзя абвясьціў перапынак на паўгадзіны. У калідоры суду зьявіліся супрацоўнікі АМАПу.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка быў затрыманы 7 студзеня каля гадзіны дня на плошчы Перамогі ў Віцебску, пасьля таго як на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-мэтровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг, здолеўшы залезьці па зборнай мэталічнай канструкцыі на самую вяршаліну навагодняй ёлкі. 10 студзеня пастановай пракурора Віцебску Каваленка быў зьмешчаны ў СІЗА тэрмінам на два месяцы. Аднак 13 сакавіка нечакана для ўсіх ён быў вызвалена пад падпіску аб нявыездзе.

Правабаронцы з самага пачатку адзначалі, што крымінальная справа, ўзбуджаная за вывешваньне нацыянальнага сьцягу, - палітычна матываваная і прымалі захады да вызваленьня Сяргея Каваленкі з-пад варты. Перад пачаткам судовага паседжаньня Праваабарончы цэнтр "Вясна" прыняў заяву ў сувязі з палітычна матываваным крымінальным перасьледам С. Каваленкі.

Першы дзень судовага паседжаньня

Другі дзень судовага паседжаньня

Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства