viasna on patreon

У Гомелі праходзяць суды над прызыўнікамі

2010 2010-05-13T09:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vojska.jpg

12 траўня ў Цэнтральным судзе Гомелю адноўлены разгляд дзьвюх крымінальных спраў супраць верніка грамады «Сьведкі Еговы» Дзьмітрыя Смыка й актывіста стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенкі. Абодва яны абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад вайсковай службы.

Суды адначасова пачаліся ў дзьвюх розных залях. Гэта ўжо паўторны разгляд спраў супраць маладых людзей, якія прасілі альтэрнатыўнай службы. Дзьмітры Смык — з рэлігійных перакананьняў, Яўген Якавенка — з прычыны адмовы ваенкамату камунікаваць зь ім на роднай беларускай мове й немагчымасьці служыць у беларускамоўным вайсковым падразьдзяленьні.

Апошняе паседжаньне суду супраць Яўгена Якавенкі прызначана на 19 траўня. Разгляд крымінальнай справы супраць Дзьмітра Смыка працягнецца 25 траўня. 

Пра судовыя працэсы больш падрабязна

Нагадаем, што першая ластаўка ў справе набліжэньня да ўвядзеньня закону аб альтэрнатыўнай службе - апраўдальны прысуд, вынесены верніку Яну Міхайлаву па аналагічнай крымінальнай справе 4 траўня Менскім райсудом. Праваабаронцы спадзяюцца, што гэта добры знак і штопрызыўнікі Дзьмітры Смяк і Яўген Якавенка таксама будуць апраўданыя.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства