viasna on patreon

Сябру БХД не ўладкоўваюць на працу па палітычных матывах

2010 2010-04-06T11:02:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Чашнікаў Віктару Спружу адміністрацыя папяровай фабрыкі “Чырвоная зорка” адмовіла ва ўладкаванні на працу з-за сяброўства з незалежнымі кандыдатам і журналістамі.

 Віктар Спруж - малады спецыяліст, мае спецыяльнасць электраманцёра; прыйшоў на асабісты прыём да генеральнага дырэктара фабрыкі з просьбай аб працаўладкаванні. Дырэктар накіраваў яго да начальніка электроцеха, дзе меліся вакансіі. Заяву маладога спецыліста аб прыёме на працу ў электрацэх начальнік цэха адразу ж падпісаў, бо ў яго “катастрафічна не хапае людзей”. Да таго ж, паведамляе сайт euravitebsk.org, Віктара Спружа начальнік цэха памятае як добрага спецыяліста па практыцы, якую ён праходзіў у гэтым жа цэху падчас вучобы.

 Начальнік аддзела кадраў таксама адразу падпісала заяву з паметкай, “вакансія маецца". Але некалькімі днямі пазней Віктару (праз яго маці, таксама работніка фабрыкі) паведамілі, што на працу яго не ўзялі. Калі Віктар Спруж сам пайшоў даведвацца прычыну адмовы, у адміністрацыі фабрыкі ўсе разводзілі рукамі і казалі, што “не ведаюць”, а з дырэктарам сустрэцца не атрымалася.

 Пазней ад работнікаў адміністрацыі фабрыкі, якія пажадалі застацца неназваным, стала вядома, што неафіцыйнай прычынай адмовы стаў удзел Віктара ў працы ініцыятыўнай групы незалежнага кандыдату ў дэпутаты раённага Савета Сяргея Таранава, а таксама сяброўскія адносіны з журналістамі незалежнага рэсурса euravitebsk.org.

 Відавочна, сцвярджаюць журналісты euravitebsk.org, што адмова ў прыёме на працу палітычна матываваная, і грунтуецца “на страхе выкрыцця злачыннай дзейнасці кіраўніцтва прадпрыемства па ўтойванню рэальнай абстаноўкі на фабрыцы”, паведамляе сайт БХД

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства