viasna on patreon

Полацак: правілы змяняюцца падчас гульні

2010 2010-04-06T10:16:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/time.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах агітацыйнай кампаніі кандыдатам у дэпутаты прадстаўлена магчымасць выступіць па мясцовым радыё. Гэтым законным правам ужо скарысталася дастатковая колькасць кандыдатаў у дэпутаты.

У г. Полацку ў праграмах Полацкага радыё таксама пачалі гучаць выступы кандыдатаў у дэпутаты гарадскога, раённага і Віцебскага абласнога Саветаў дэпутатаў. На працягу пяці эфірных хвілін выступоўцы-кандыдаты распавядалі слухачам аб сваёй палітычнай або сацыяльнай пазіцыі, пра сябе і свае планы.

Аднак цалкам нечакана ў Полацкага радыё адбыліся змены. Да звыклага часу - аўторак, пятніца - з 6.25 да 6.40; з 11.40 да 12.00; серада з 11.40 да 12.00; чацвер з 11.40 да 12.00 дададуцца выпускі па чацвяргах з 14.00 да 14.30 і па суботах - з 8.00 да 8.30.

Пры гэтым рэдакцыя мясцовага радыё не паведаміла выбаршчыкам Полацку і Полацкага раёна аб прычынах зменаў. Але калі зыходзіць з часу выхаду ў эфір у розныя дні тыдня і часу сутак, то ў некаторых кандыдатаў у дэпутаты з'яўляецца канкурэнтная перавага. Пагадзіцеся, адна справа выступаць у суботу раніцай, калі слухачы пасля сну дрэнна ўспрымаюць інфармацыю на слых і выступоўца-кандыдат у дэпутаты рызыкуе быць не пачутым. Іншая справа выступаць днём, калі выбаршчыкі бодрыя і гатовыя пачуць заклікі выступоўцы-палітыка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства