Слаўгарадскі райвыканкам узмацняе ідэалагічнае забеспячэнне выбараў
Слаўгарадскі райвыканкам узмацняе ідэалагічнае забеспячэнне выбараў. Гэта вынікае з плана мерапрыемстваў ідэалагічнага забеспячэння выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў ХХVI склікання, якія мусяць адбыцца 25 красавіка 2010 года.
Так у п.1 гэтага плана пастаўлена задача прааналізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў раёне, вызначыць асноўныя задачы ў перадвыбарчы перыяд на ўзроўні працоўных калектываў раёна, ад якіх залежыць аўтарытэт улады, праводзіць сістэматычныя сустрэчы з насельніцтвам, інфармаваць яго аб бягучых і перспектыўных планах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.
У п.2 пастаўлена задача стварыць штаб па падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні выбараў, дзе паміж прадстаўнікамі штаба размеркаваны абавязкі.
Далей ідзе апісанне спосабаў, якімі будзе узмацняцца ідэалагізацыя насельніцтва: правядзенне ў перадвыбарчы перыяд найбольш важных мерапрыемстваў у працоўных калектывах, сходах бацькоў ва ўстановах адукацыі, сустрэч з насельніцтвам раёна; актывізацыя інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкамаў, сельвыканкамаў, адказных па ідэалагічнай працы ў тым ліку для "своевременного реагирования на выявленную негативную информацию”; правядзенне адзінага дня інфармавання на тэму “Выбары ў мясцовыя Саветы – чыннік узвышэння эфектыўнасці роста мясцовага кіравання і самакіравання”; арганізацыя правядзення раённага пасяджэння Каардынацыйнай Рады грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый па перадвыбарчай тэматыцы, арганізацыя публікацый кіраўнікоў грамадскіх арганізацый у СМІ; забяспячэнне выбаршчыкаў нагляднай агітацыяй прысвечанай выбарчай тэматыцы ў агульнадаступных месцах; арганізацыя ў бібліятэках установаў культуты і адукацыі інфармацыйных стэндаў і куткоў з матэрыяламі па перадвыбарчай тэматыцы.
Асобнымі пунктамі стаяць арганізацыя наведвання работнікамі БРСМ навучальных і працоўных калектываў, а таксама забеспячэнне вылучэння назіральнікаў ад палітычных партый, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і іх акрэдытацыю пры кожнай тэрытарыяльнай і ўчастковай камісіі.
У апошнім п.18 кульмінацыя: “Прыняць меры па аператыўнаму выяўленню і апярэджванню незаконных дзеянняў асобаў, якія арганізоўваюць расклейку інфармацыйных матэрыялаў з антыдзяржаўным зместам па недапушчэнню размяшчэння агітацыйных матэрыялаў ва ўнестаноўленых месцах”.
Ніжэй прыодзіцца спіс членаў штаба па падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенню выбараў, які спрэс складаецца з чынавенства (у ініцыялах могуць быць недакладнасці, паколькі рабіўся пераклад з рускай мовы – рэд.):
Склад раённага штаба па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання:
Міраненка Н.С. – намеснік старшыні райвыканкаму, старшыня штаба
Шаўцова Е.М. - начальнік аддзела ідэалагічнай працы райвыканкаму, сакратар штаба
Аксёнаў А.В. - пракурор раёна
Веразубаў М.М. - начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама
Бялоў С.В. - начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама
Дрыбінцаў М.І. – старшыня раённага спажывецкага таварыства
Латушкін А.П. - начальнік Слаўгарадскага раёну электрычных сетак рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўэнерга”, філіял Клімавіцкіх электрычных сетак
Мінаў А.В. - начальнік Слаўгарадскага раённага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам”
Ягораў А.М. - начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях
Бойкаў С.В. – дырэктар унітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас”
Іваноўскі С.А. – дырэктар Слаўгарадскага філіяла Аўтапарк № 21 адкрытага акцыянернага таварыства “Малілёўаблаўтатранс”
Язерская В.В. – галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Прысожскі край”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”