viasna on patreon

Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных

2024 2024-07-05T11:50:16+0300 2024-08-08T17:28:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_minsk_06.08.20206.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

ліпеня 2024г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра пазбаўленне волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў, у тым ліку аб асуджэнні і накаравання да адбыцця пакарання:

  • Дзмітрыя Пузікава па арт. 370 КК за сарваны чырвона-зялёны сцяг да 6 месяцаў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі;
  • Дзяніса Семяніхіна па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Дар’і Заяц па арт. 370 КК за спалены чырвона-зялёны сцяг да аднаго года пазбаўлення волі у папраўчай калоніі; 
  • Валерыі Драгун па арт. 370 КК за спалены чырвона-зялёны сцяг да аднаго года пазбаўлення волі у папраўчай калоніі; 
  • Алены Карпенкі па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Андрэя Каралёва па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Антона Пугача па арт. 368 і 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Алены Дуброўскай па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Івана Дзярновіча па арт. 367, 368, 369 КК за паклёп на А. Лукашэнку, абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Аляксандра Захарчыка па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да трох гадоў абмежавання волі у папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Юрыя Юрчука па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да абмежавання волі у папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Таццяна Макеева змешчана пад варту па ч. 1 арт. 342, 368, 369, 391 КК па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, абразе А. Лукашэнкі, службовай асобы і суддзі;

Таксама праваабаронцам вядома пра шэраг людзей, якія былі накіраваны да прымусовага лячэння  ў псіхіатрычны стацыянар па дыффамацыйных артыкулах: Руслан Зголіч па арт. 369, 368 КК, Дзмітрый Сіўко па арт. 369 КК, Аляксандр Цюпа, Іван Мікша па арт. 370 КК, Аляксандр Сырыца па арт. 369 КК.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Пузікава, Дзяніса Семяніхіна, Дар’ю Заяц, Валерыю Драгун, Алену Карпенку, Андрэя Каралёва, Антона Пугача, Алену Дуброўскую, Івана Дзярновіча, Аляксандра Захарчыка, Юрыя Юрчука, Таццяну Макееву, Руслана Зголіча, Дзмітрыя Сіўко, Аляксандра Цюпу, Івана Мікшу, Аляксандра Сырыцу і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;
  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Lawtrend;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю; 

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства