viasna on patreon

Вынесены прысуд пенсіянеру з Барысава, які ў сваіх творах "абразіў" Лукашэнку

2024 2024-07-04T09:05:25+0300 2024-07-04T09:19:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tolkach-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Толкач. Фота з сацыяльных сетак.

Уладзімір Толкач. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.

Першы раз Уладзіміра Толкача затрымалі 26 верасня 2023 года і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Тады ў ягоным тэлефоне выявілі нацыянальную сімволіку і свастыку, якія ён змясціў яшчэ ў 2021 годзе.

Вясной падчас ператрусу ў пенсіянера быў канфіскаваны кампутар, дзе знайшлі вершы Уладзіміра. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць утрымліваць абразу Аляксандра Лукашэнкі.

У ходзе судовага пасяджэння Толкачу стала дрэнна, выклікалі “хуткую”, якая адвезла яго ў шпіталь.  Але праз некалькі гадзін суд аднавіўся.

18 чэрвеня суд прызнаў Толкача вінаватым і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства