viasna on patreon

ЕС заклікаў Мінск вызваліць усіх палітвязняў

2024 2024-07-05T11:14:10+0300 2024-07-05T11:14:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurasayz_893.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заклік да "неадкладнага і безумоўнага" вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі ўтрымліваецца ў каментары, распаўсюджаным прэс-службай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД).

Служба "прымае да ведама вызваленне шэрагу палітвязняў у Беларусі", паведамляе "Позірк".

"Мы з палёгкай даведаліся, што яны нарэшце ўз'ядналіся са сваімі сем'ямі і блізкімі, — гаворыцца ў рэлізе. — У Беларусі па-ранейшаму застаецца больш за 1,4 тыс. палітычных зняволеных, у тым ліку зняволеныя, пазбаўленыя магчымасці зносінаў са староннімі на нявызначаны тэрмін, з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, з інваліднасцю, старэйшымі за 60 гадоў, непаўналетнія ды людзі з псіхічнымі захворваннямі“.

Некаторым з іх патрабуецца тэрміновая медычная дапамога, бо іх стан пагражае жыццю, нагадалі ў ЕС.

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які аднак, паводле зместу, не распаўсюджваецца на асобаў з "экстрэмісцкіх спісаў".

Праваабаронцы, паводле звестак на 4 ліпеня, пацвердзілі вызваленне дзевяці палітвязняў. Адзінае вядомае імя — анкахворы палітык Рыгор Кастусёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства