1 лютага – суды ў Віцебску і Менску
Суд над актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алегам Сурганам пройдзе 1 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска. Алега Сургана абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (насілле ці пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Максімальнае пакаранне — пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.
Нагадаем, што 3 верасня мінулага года. Алега Сургана яго малодшага брата Тараса затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту каля Віцебскага медуніверсітэта, на якім у той момант быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. У пратаколе, складзеным у Кастрычніцкім РУУС Віцебска, яго абвінавацілі ў вывешванні сцяга, аднак пазней гэты пратакол кудысьці знік, а замест яго з'явіўся іншы — нібыта Алег Сурган знаходзіўся ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, нецэнзурна лаяўся і пры затрыманні ўкусіў міліцыянера за палец", — сказаў Севярынец.
Было ўстаноўлена, што ў аўтамабілі і аддзяленні міліцыі Алега Сургана збівалі, што зафіксавана ў адпаведных дакументах медыкаў, якія прыехалі ў РУУС па выкліку яго брата Тараса.
Алег Сурган быў затрыманы ў Віцебску вечарам 27 студзеня і змешчаны ў мясцовы следчы ізалятар № 2.
Таксама сёньня ў судзе Мінскага раёна працягнецца судовае паседжанне па справе верніка Івана Міхайлава, якому пагражае да 6 месяцаў арышту нібыта за ўхіленьне ад вайсковай службы. Іван Міхайлаў настойвае на альтэрнатыўнай службе, Якая прадугледжана Канстытуцыяй Бедарусі. Аднак з-за адсутнасьці ў краіне адпаведнага закону, у гэтая яму адмаўляецца. Судзіць юнака будзе Мініч А.Н.