viasna on patreon

Паведамленне беларускі зарэгістравана ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН

2009 2009-11-02T13:27:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aah.jpg

Атрымана паведамленне з упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека аб рэгістрацыі паведамлення берасцейскай грамадскай актывісткі Інгі Абрамавай ў Камітэце па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын. Паведамленне зарэгістравана пад № 23 ад 2009 года.

Гэта першае паведамленне у Беларусі, дасланае ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

Як сказаў берасцейскі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк, у савім паведамленні Інга Абрамава абскардзіла дыскрыманацыю яе як жанчыны ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС горада Берасця. Умовы ў ізалятары былі вельмі жорсткімі: холад, брудна, спёртае паветра, тусклае электрычнае святло. Выключна мужчынскі персанал дазваляў сабе назіраць ў дзвярное вочка і па відэакамеры, пад час яе карыстання туалетам.

Паводле інфармацыі праваабаронцы, дыскрымінацыя жанчын па прызнаку пола характэрна для ўсіх ізалятараў часовага ўтрымання УУС РБ. Толькі ў адным з ІЧС у  Менску ёсць жаночы персанал.

Нагадаю, што Інга Абрамава была затрымана супрацоўнікамі міліцыі пад час развешвання з Юрасём Бакурам сініх стужачак на вадасцёкавых трубах і дрэвах перад Еўрапейскім маршам у 2007 годзе. Была абвінавачана ў дробным хуліганстве і пакарана  5 суткамі арышту, якія адбывала ў ІЧС.

                                                    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства