Цэнтральны райсуд сталіцы перагледзіць справу Алеся Стральцова
16 верасьня прэзідыум Менскага гарадзкога суду разгледзеў матэрыялы справы па пратэсту намесьніка Старшыні Вярхоўнага Суду РБ на пастанову судзьдзі Цэнтральнага райсуду сталіцы ад 15 чэрвеня 2009 году ў дачыненьні да Алеся Стральцова, фігуранта "працэсу 14-ці", і прыйшоў да высновы, што вынесенае рашэньне падлягае адмене. У дакуменце адзначана:
"Злачынства, за якое асуджаны Стральцоў А.В., не ўваходзіць ў пералік злачынстваў, указаных у артыкуле 8 Закону аб амністыі, якое перашкаджае вызваленьню ад пакараньня".
Такім чынам, матэрыялы справы Алеся Стральцова накіраваныя ў Цэнтральны райсуд сталіцы на новы разгляд да другога судзьдзі. Хутчэй за ўсё, у дачыненьні да палітвязьня будзе выкарыстаная амністыя, бо ён адбыў больш за траціну тэрміну вынесенага пакараньня, парушэньняў ня меў, па месцы працы характарызуецца станоўча.
Гл. таксама:
Алесю Стральцову суд змякчыў пакаранне, ад якога ён ужо павінен быў быць вызвалены
Алесь Стральцоў не можа дамагчыся амністыі