Андрэю Бандарэнку – 7 год калоніі строгага рэжыму
У судзе Першамайскага раёну Менску вынесены прысуд бізнэсоўцу Андрэю Бандарэнку. Пасьля таго як Андрэй Бандарэнка выступіў з апошнім словам, cудзьдзя Леанід Ярмоленкаў абвесьціў перапынак на 30 хвілін. Затым быў агучаны прысуд: 7 гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, бізнэсоўца, удзельніка парлямэнцкай выбарчай кампаніі 2008 году, арыштавалі 27 траўня сёлета. Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 як незалежны кандыдат. Падчас ён выбараў працаваў дырэктарам дэпартамэнту па разьвіцьці і зьнешнеэканамічных сувязях акцыянэрнага таварыства “Белвысотстройгрупп”. Яго вінавацяць у тым, што ён скраў 20 мільёнаў рублёў. Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што бізнэсовец — сябра партыі, і яго затрыманьне лічыць палітычна матываваным.