viasna on patreon

Расследаванне справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў працягнулі на месяц

2009 2009-10-09T09:31:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Яшчэ на месяц працягнута расследаванне справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі. У следчым ізалятары яны знаходзяцца ўжо 8 месяцаў. Прадстаўнік сям’і Аўтуховіча праваабаронца і былы следчы Алег Воўчак лічыць, што ў міліцыі па просту не хапае доказаў, каб накіраваць справу ў суд.

Алег Воўчак: “У іх насамрэч няма нармальнай даказальнай базы з добрымі сведкамі, з добрымі заключэннямі экспертаў, каб яны маглі спакойна накіраваць гэту справу ў суд. Таму яны яшчэ ўзялі месяц, каб нешта падсабраць”.

Праваабаронца таксама паведаміў, што ў справе прадпрымальнікаў з’явіўся новы абвінавачаны — жыхар Гродна Міхаіл Казлоў. Цягам 8 месяцаў пра яго ніхто не ведаў, а таму яго раптоўнае з’яўленне застаецца таямніцай.

Нагадаем, прадпрымальнікі былі затрыманыя 8 лютага. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы да тэракту. У жніўні на волю выйшаў адзін з трох арыштаваных Юрый Лявонаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства