viasna on patreon

Карней Пятровіч супраць з БарДзУ

2009 2009-09-11T16:27:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karnej-002.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Карней Пятровіч

Карней Пятровіч

11 верасня у судзе Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы адбылося папярэдняе паседжанне  суда (суддзя Пётр Макадай), на якім разглядалася скарга юрыста Пятровіча Карнея  да Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта (БарДзУ).

    

Як паведамляе праваабаронца Сяргей Гоўша, з 1998 года Карней Пятровіч 7 гадоў працаваў выкладчыкам, а апошнія 4 гады і загадчыкам кафедры на фінансава-прававым факультэце Баранавіцкага філіяла інстытута правазнаўства, а затым быў пераведзены ў новаствораны  Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Але за ўдзел у 2004 годзе ў парламенцкіх выбарах з Карнеем Пятровічам не быў працягнуты кантракт і ён мусіў шукаць іншую працу.

      

Вясной гэтага года Карней Пятровіч падаў заяву на ўдзел у конкурсе на замяшчэнне пасады выкладчыка на той жа фінансава-прававы факультэт БарДзУ, якая на момант падачы заявы была вакантнай, але яго зноў Савет універсітэта не зацвердзіў. Матываў, чаму так адбылося, ніхто не прывёў.  Да верасня месца так і заставалася вакантным. Між тым, на судзе  прадстаўнік універсітэта Жана Карчык заявіла аб тым, што ўсе пасады занятыя, нехта будзе выкладаць па сумяшчальніцтву.

   

У сваёй скарзе Карней Пятровіч, адзначае, што ў БарДзУ працуюць выкладчыкамі людзі, якія не маюць не толькі педагагічнай адукацыі, але і адукацыі па спецыяльнасці. Так,  у тым годзе там выкладаў, напрыклад, аграном. Да і наогул, з 26 выкладчыкаў толькі 7 штатных, астатнія то прыходзяць, то сыходзяць.

 

Пятровіч прасіў суд, каб на наступнае паседжанне БарДзУ прадставіла спіс асобаў, якія працуюць (на сталых пасадах і якія абіраліся па конкурсу) з пералікам іх адукацыі, стажу працы, друкаваных навуковых прац і г.д. каб суд упэўніўся ў яго праваце. Аднак прадстаўнікі БарДзУ выказалі адразу пратэст на такую просьбу.

 

Пятровіч нагадаў, што ў красавіку гэтага года на Савеце факультэта, калі разглядалася яго заява, яго запыталіся: “Вот у нас есть организация “Белая Русь”, а вы в партии Шушкевича, скажите, и как это будет совмещаться?” 

 

Карней Пятровіч расцэньвае адмову ў прадстаўленьні працы як дыскрымінацыю па палітычных матывах.

 

Наступнае паседжанне суда прызначанае на 22 верасня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства