viasna on patreon

Пракуратура спыніла крымінальную справу па артыкуле 193-1 супраць Яўгена Волкава

2009 2009-08-20T17:54:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 жніўня Яўген Волкаў паведаміў, што Пракуратура горада Менска спыніла крымінальную справу супраць яго, узбуджаную па артыкуле193-1. У чэрвені гэтага года маладога чалавека абвінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванага “Руху яднання” (Царква Муна).

 - Мяне выклікалі ў пракуратуру і паведамілі, што крымінальная справа супраць мяне спыненая, і выдалі адпаведную паперу, - распавёў Я. Волкаў.

У лісце за подпісам Старэйшэга следчага па найважнейшых справах малодшага саветніка юстыцыі С.В. Грахоўскага паведамляецца, што 18 жніўня 2009 года пракуратурай г.Менска завершанае папярэдняе следства па крымінальнай справе, узбуджанай супраць Я. Воўкава 18 чэрвеня па артыкуле 193-1 КК Рэспублікі Беларусь.

“Па выніках следства вынесена пастанова пра спыненне вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 29 ч.1 п.2, 250 – 251 КПК Рэспублікі Беларусь – у сувязі з ададсутнасцю складу злачынства ў Вашых дзеяннях”, - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што справа Яўгена Волкава стала першай крымінальнай справай, узбуджанай  супраць прадстаўнікоў незарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў ад моманту ўступлення у дзеянне артыкула 193-1 у 2006 годзе.  

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства