viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу Арцёма Дубскага

2009 2009-08-20T10:58:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubski.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Судовага калегія Магілёўскага абласнога суду сёньня адмовілася задаволіць касацыйную скаргу Арцёма Дубскага на прысуд і зьмяніць яму меру пакараньня.

Нагадаем, 7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.

Сёньня судовага калегія Магілёўскага абласнога суду разглядала касацыйную скаргу актывіста Маладога фронту Арцёма Дубскага. Сам Арцём у залі не прысутнічаў. У судзе працавала здымачная група БТ.

Адвакатка Тамара Сідарэнка прасіла зьмяніць пакараньне на ўмоўнае і прымяніць у дачыненьні да Арцёма Дубскага амністыю. Дзяржаўны абвінаваўца Багамолаў заклікаў суд пакінуць прысуд бязь зьменаў.

Падтрымаць Дубскага прыйшло пад 20 чалавек. Сярод іх: маці зьняволенага Алена Дубская, моладзевыя лідэры Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч.

Будынак суду звонку і ўнутры ахоўваўлі болей за 10 мілінцянтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства