viasna on patreon

Менская міліцыя будзе два тыдні «адлоўліваць» п'яніцаў ля крамаў

2009 2009-08-07T13:18:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/m_1427.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГУУС Менгарвыканкама правядзе з 8 па 23 жніўня аперацыю «Дабрабыт», падчас якой будзе выяўляць асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

 

«З 8 па 23 жніўня супрацоўнікі міліцыі будуць адпрацоўваць асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Два разы ў суткі - раніцай і ўвечары адсочваць тэрыторыі каля крамаў, дзе збіраюцца асобы, якія злоўжываюць спіртным», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у ГУУС Менска.

 

Па словах суразмоўцаў агенцтва, «асобаў у нецвярозым стане будуць дастаўляць у медустановы, каб паставіць на наркалагічны ўлік і адправіць лячыцца». У ГУУС нагадалі, што за 25 студзеня па 25 лютага гэтага года, калі праводзілася аналагічная спецаперацыя «Дабрабыт» у ЛТП было накіравана больш за 200 менскіх алкаголікаў. У ГУУС таксама паведамілі, што з 8 па 23 жніўня супрацоўнікі міліцыі таксама будуць «адпрацоўваць» месцы масавага адпачынку - на пляжах, у парках адпачынку.

 

«Асаблівую ўвагу супрацоўнікі будуць надаваць непаўнагадовым, якія ўжываюць спіртное», паведамілі ў ГУУС. «Падчас аперацыі «Дабрабыт» будуць наведваць па месцы жыхарства хранічных алкаголікаў, сямейных скандалістаў.

 

Спецаперацыя накіраваная на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў у сямейна-пабытовай сферы. Паводле статыстыкі, у Менску ў сферы сямейна-пабытовых стасункаў здзяйсняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання», - адзначылі ў ГУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства