Салаша выклікаюць у справе забойства
https://spring96.org/be/news/29320
2009
2009-08-07T09:33:07+0300
2009-08-07T09:33:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/salash.jpg
Кіраўніка барысаўскай філіі партыі БНФ Сяргея Салаша выклікаюць у міліцыю ў крымінальнай справе.
Сяргей Салаш паведаміў “Свабодзе”, што яму патэлефанаваў опэрупаўнаважаны барысаўскай міліцыі Андрэй Чуркін і запрасіў на размову наконт забойства чалавека, якое было зьдзейсьнена ў Маладэчне.
Сяргей Салаш пойдзе ў міліцыю 7 жніўня.
Ягоныя паплечнікі лічаць, што міліцыянты могуць выкарыстаць сытуацыю як нагоду, каб зрабіць ператрус ці зьняць адбіткі пальцаў для папаўненьня базы дадзеных.