Пракурор папрасіў пакараць праваабаронцу Свеціка двума гадамі турэмнага зняволення
Сёння, 8 ліпеня, на чарговым паседжанні па справе Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе пракурор запрасіў пакараць праваабаронцу двума гадамі турэмнага зняволення.
На сёння судовае паседжанне завершанае. Заўтра, 9 ліпеня, суд павінен вынесці сваё рашэнне па справе віцебскага праваабаронцы.
Нагадаем, што справа супраць Леаніда Свеціка ўзбуджаная па арт.130 Крымінальнага Кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці. Яго абвінавачваюць у напісанні і распаўсюдзе лістоў з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстоўскай арганізацыі “Русское Национальное Единство”. Сваёй віны Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасьць. І нават тыя, хто атрымаў такія лісты, ня вераць, што праваабаронца мае да іх хаця б нейкае дачыненне.