viasna on patreon

Ангелу Мэркель просяць знайсьці забойцаў Захаранкі і Ганчара

2009 2009-07-07T13:09:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/merkel2.jpg

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьвярнуўся да канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Ён просіць дапамагчы ў расьсьледаваньні зьнікненьняў сябраў партыі Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара.

Пра гэта спадар Лябедзька паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі.

 

Кіраўнік АГП просіць улады Нямеччыны падаць інфармацыю па наступных пытаньнях:

 

    * Ці вядома праваахоўным органам Нямеччыны, што меркаваныя забойцы Ганчара і Захаранкі знаходзяцца на тэрыторыі іх краіны?

   

    * Ці зьвярталіся беларускія ўлады да ўладаў Нямеччыны з просьбай аб вяртаньні магчымых удзельнікаў або арганізатараў забойстваў ў Беларусь, каб над імі тут адбыўся судовы працэс?

 

Зварот перадаў у бэрлінскую канцылярыяю Ангелы Мэркель асабіста намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук.

 

Згаданы зварот зьвязаны з інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі, якое апублікавала расейская газэта "Завтра". У прыватнасьці Лукашэнка заявіў:

 

"Кажуць, маўляў, у Беларусі не хапае дэмакратыі, Лукашэнка — дыктатар, у Беларусі бясьсьледна зьнікаюць людзі. Загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць гэта дагэтуль. Насамрэч, у двух выпадках — гэта забойства на камэрцыйнай глебе. Сьлед забойцаў нядаўна выяўлены ў Нямеччыне".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства