viasna on patreon

Суд пакараў Арцёма Дубскага годам пазбаўлення волі

2009 2009-07-07T18:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubski-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арцём Дубскі пакараны Асіповіцкім раённым судом на год пазбаўленьня волі. У залі суду яго адразу ўзялі пад варту.

 

Моладзевага актывіста абвінавацілі ў парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну, паведамляе Радыё Свабода.

 

***

Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачаньня спадарыня Лазарэнка папрасіла пакараць Арцёма Дубскага пазбаўленьнем волі на адзін год.

Адвакатка Арцёма Тамара Сідарэнка заявіла ў судзе, што супрацоўнікі асіповіцкай міліцыі самі падштурхнулі А.Дубскага да таго, што ён мусіў пакінуць межы Беларусі. Бо яны пагражалі яму крымінальным перасьледам. А на практыцы высьветлілася, што ў іх блытаніна з рапартамі, і наагул яны выкарыстоўвалі рапарты, калі ім было патрэбна, без адпаведнай рэгістрацыі.


Тамара Сідарэнка адзначыла, што Арцём Дубскі  ўжо адбыў палову пакараньня, і папрасіла для яго абраць меру пакараньня без пазбаўленьня волі. (паводле Радыё Свабода)

***

Сёння, 7 ліпеня, у Асіповіцкім раённым судзе пачаўся судовы працэс над Арцёмам Дубскім. Пачатак судовага паседжання ў 9.30.

Нагадаем, што Арцём Дубскі быў асуджаны па "працэсу 14-ці” на два гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Зараз яго абвінавачваюць па арт. 415 КК - у парушэнні ўмоваў адбыцця вынесенага пакарання . Паводле гэтага крымінальнага артыкулу Арцёму пагражае зняволенне тэрмінам ад шасці месяцаў да трох гадоў.

 

У траўні міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Арцёма Дубскага вязнем сумлення. У адпаведнай заяве арганізацыі ягонае прозвішча стаіць сярод 11 фігурантаў “справы 14-ці”, якія на цяперашні момант знаходзяцца пад хатнім арыштам і пры самым дробным парушэнні ў любы момант могуць апынуцца за кратамі.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства