Мар’яну Груздзіловіч аднавілі на працы
https://spring96.org/be/news/27852
2009
2009-04-01T14:46:42+0300
2009-04-01T14:46:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hruzdzilovich_m.jpg
Звольненую з філіі брытанскага адукацыйнага цэнтру «SOL Minsk» настаўніцу ангельскай мовы Мар’яну Груздзіловіч аднавілі на працы.
31 сакавіка, калі жанчына прыйшла за канчатковым разлікам і за працоўнай кніжкай, галоўны бухгалтар азнаёміў спн.Мар’яну з пастановай, паводле якой быў адменены папярэдні загад аб яе звальненні.
Сама Мар’яна Груздзіловіч пакуль узяла час на роздум. Пакуль яна не прыняла ніякае рашэнне. З кіраўніцтвам кампаніі жанчына яшчэ не размаўляла і не ведае, што стала галоўнай прычынай такога рашэння.
Настаўніцу звольнілі 25 Сакавіка за тое, што адрэагавала на рэпліку адной за навучэнак, адносна тых, хто ўдзельнічае ў святкаванні Дня Волі.