viasna on patreon

У Вiлейскiм раёне з'явiцца першы ў Беларусi мемарыял знiклым вёскам

2009 2009-01-30T16:50:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Першы ў Беларусi мемарыял знiклым вёскам сёлета з'явiцца ў Вiлейскiм раёне. За апошнiя 70 гадоў з розных прычын з карты Вiлейшчыны знiкла 250 населеных пунктаў.

У цэнтры тэрыторыi, якая ў маштабе будзе паўтараць карту раёна, усталююць металiчны каркас, сiмвал сялянскай хаты, а на месцы кожнага сельсавета размесцяць валун, дзе на Дошцы памяцi будуць пералiчаны знiклыя вёсачкi. Месцам размяшчэння выбрана тэрыторыя каля вёскi Снежкава.

Паблiзу ўжо ёсць два помнiкi: экiпажу самалёта СУ-2 , якi загiнуў у першыя днi Вялiкай Айчыннай вайны, i камсамольцам-падпольшчыкам. Разам з мемарыялам знiклым вёскам яны ўтвораць мемарыяльны комплекс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства