viasna on patreon

Працягваецца татальная дактыласкапія

2008 2008-12-12T15:23:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На прадпрыемствах Аршаншчыны невядомыя асобы ў цывільным з дапамогай прадстаўнікоў адміністрацыі бяруць адбіткі пальцаў у працаўнікоў. Пры запытваньні, на падставе чаго праводзіцца масавая дактыласкапія, паказваюць ксерокопію вытрымкі з закону, дзе падкрэсьлена слова "ваеннаабавязаны". Адмаўленьне ад правядзеньня працэдуры выклікае абурэньне і пагрозу канфлікту з кіраўніцтвам. Падобныя дзеяньні адзначаныя сёньня на ўнітарным прадпрыемстве "Лёс" гораду Барані.

Сітуацыю каментуе юрыст Уладзімір Лабковіч: "Нажаль, у Беларусі гэтая незаконная працэдура апошнім часам набыла масавы характар. Тыя арганізацыі і асобы, якія займаюцца татальным прымусам да дактыласкапіі парушаюць дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Так, у адпаведнасьці з законам "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі" да працэдуры прымусова могуць быць прыцягнуты толькі пэўны шэраг службовых асобаў, якія працуюць у асноўным у сілавых структурах і ваеннаслужачыя, якія праходзяць вайсковую службу, а таксама падазраваныя ці абвінавачаныя па крымінальнай справе альбо прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці за парушэньні, за якія прадугледжана адміністратыўная адказнасьць у выглядзе адміністратыўнага арышту. Тлумачэньні, на падставе якіх бяруцца адбіткі пальцаў, фактычна не адпавядаюць афіцыйнаму тлумачэньню закону і, такім чынам, нават указваюць на элементы фальсіфікацыі пры выкарыстаньні копіяў дакументаў. Прыкра, што пад выглядам барацьбы з тэрарыстычнай пагрозай у краіне адбываецца ўзмацненьне татальнага кантролю, што, безумоўна, парушае правы і законныя інтарэсы грамадзянаў, а пракуратура не зьвяртае на гэта ўвагу і бязьдейнічае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства