viasna on patreon

Мінюст патрабуе тлумачэньні аб дзейнасьці “Моладзі БНФ”

2008 2008-12-12T15:05:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі накіравала ва Ўправу Партыі БНФ патрабаваньне прадаставіць інфармацыю аб Моладзі БНФ. Паводле Міністэрста юстыцыі, усе структуры палітычнай партыі маюць быць створанымі толькі паводле тэрытарыяльнага прынцыпу. "Разам з тым, паводле інфармацыі, якая маецца ў Міністэрства юстыцыі, у апошні час дзейнічае нейкая структура Партыі БНФ - Моладзь БНФ. Так, 25-26 кастрычніка 2008 года праведзены зьезд гэтай структуры, абраны яе страшыня", - піша ў звароце намесьнік міністра юстыцыі А. У. Білейчык.

 
Мінюст у тыднёвы тэрмін патрабуе накіраваць тлумачэньні, на якой падставе створаная і дзейнічае Моладзь БНФ.

 
Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч лічыць патрабаваньне незаконным. "Вядома, мы падрыхтуем і вышлем тлумачэньні ў Міністэрства юстыцыі. Як і шмат якія папярэднія, гэтае патрабаваньне выглядае абсурдна і не грунтуецца на заканадаўстве. Шкада, што Мінюст так вузка трактуе закон і не разумее, што палітычныя партыі могуць дзейнічаць на тэрыторыі ўсёй Беларусі і некаторыя органы партыі могуць быць утвораныя не на прынцыпе тэрытарыяльнасьці".

 
Паводле Ўладзімера Лабковіча, у такой сытуацыі нельга гаварыць пра лібэралізацыю ў Беларусі. "Немагчыма казаць пра лібэралізацыю, пакуль палітычныя партыі ня могуць дзейнічаць свабодна ў межах заканадаўства. Гэты зварот я разглядаю толькі як далейшы перасьлед палітычных партыяў і партыі БНФ у прыватнасьці".

             

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства