Адбыўся адміністратыўны суд над Ігарам Салаўём
11 снежня ў Пінску адбыўся адміністратыўны суд над актывістам Руху "За Свабоду" Ігарам Салаўём, якога абвінавацілі па артыкуле 25.1 ч.3 КаАП РБ (не яўка ў ваенны камісарыят па позве). Сам Ігар Салавей у той час знаходзіўся ў Польшчы, таму з'явіцца ў ваенны камісарыят не мог. Суд вынес рашэнне пакараць актывіста адной базавай велічынёй (35 тыс. рублёў).
- Суд не бачыць у маёй адсутнасці ў Беларусі ухілення ад ваеннага камісарыята. Але ўсё ж пакаралі штрафам з-за таго, што па загадзе ваеннага камісарыяту я быў у вышуку міліцыяй. Шукаюць - значыць ухіляюся, а часовае знаходжанне за мяжой гэта паважаная прычына, па якой я не мог з'явіцца ў ваенны камісарыят, - паведамляе Ігар Салавей
Зараз Ігар Салавей праходзіць медычнае абследванне на прыгоднасць да службы ў войску. Яго накіравалі на дзённы стацыянар да 24 снежня, але ўжо ў панядзелак, 15 снежня, службоўцы ваеннага камісарыяту жадаюць бачыць актывіста зноў.