viasna on patreon

Чарговая праверка «Свабоды» ў судзе на «экстрэмізм»

2008 2008-12-12T10:02:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 снежня суд Іўеўскага раёна (Гродзенская вобл.) паўторна разгледзіць справу аб прызнанні экстрэмісцкім жнівеньскага нумару незарэгістраванай газеты «Свабода».

Пачатак судовага слухання прызначаны на 16.00. Па папярэдніх звестках, суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме. Адрас Іўеўскага раённага суда: Гродзенская вобл., г/п Іўе, вул. 1 Мая, 15. Тэлефон: (01595) 2-13-38.

Нагадаем, 5 лістапада Калегія Гродзенскага абласнога суда адмяніла рашэнне суда Іўеўскага раёна, які з падачы начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігара Сяргеенкі прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы, апублікаваныя ў жнівеньскім нумары незарэгістраванай газеты «Свабода». Свой вердыкт абласныя суддзі абгрунтавалі тым, што раённы суд разгледзеў справу з парушэннем прадугледжанай законам працэдуры — пры адсутнасці ўсіх зацікаўленых бакоў.

Раней, 9 верасня 2008 года, суд Іўеўскага раёна (суддзя Аляксандр Тоўсцік) угледзеў прыкметы экстрэмізму ў змесце артыкулу «Вайна ў Грузіі», апублікаваным у № 127 за 14-27.08.2008 «Свабоды». Паводле рашэння суда, 5 тысяч асобнікаў гэтага выпуску, якія трапілі ў рукі праваахоўных органаў, падлягалі знішчэнню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства