viasna on patreon

Прысуд галоўнаму рэдактару "Борисовских новостей" Анатолю Букасу будзе агучаны 15 чэрвеня.

2005 2005-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта А. Букас паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пасля судовага паседжання 13 чэрвеня. Выступаючы ў судзе, пракурор папрасіў прызначыць для А. Букаса пакаранне ў выглядзе штрафаў - па 30 базавых велічынь па 188 і 189 артыкулах КК РБ.
3-га лістапада пракурор г. Барысава В. Шпакоўскi ўзбудзіў крымінальную справу па факце публікацыі ў газеце "Борисовские новости" артыкула Анатоля Букаса "Звезданутый пострел везде поспел, или молчание ягнят", у якім ідзе гаворка пра рэдактара мясцовай афіцыйнай газеты "Адзінства" Веру Пратасевіч. Публікацыя рэдактара "Борисовских новостей" была адказам на тры публікацыі ў афіцыйнай газеце, у якіх яго асоба была прадстаўлена ў негатыўным святле. Спрэчны артыкул з'явіўся ў "Борисовских новостях" яшчэ ў сакавіку, але крымінальная справа была заведзеная толькі ў лістападзе. У студзені 2005 г. пракуратура г. Барысава выдала пастанову аб прыцягненні А. Букаса ў якасці абвінавачанага па справе (па артыкулах 188 і 189 КК РБ). Слуханні па справе пачаліся ў судзе г. Барысава 29-га красавіка.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства