Орша: Кандыдат ад улады распаўсюджвае агітацыйную прадукцыю без выходных дадзеных
https://spring96.org/be/news/25359
2008
2008-09-27T22:55:36+0300
2008-09-27T22:55:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Аршанскай-Дняпроўскай выбарчай акрузе № 27 назіральнікамі адзначаны факт парушэння вядзення агітацыйнай кампаніі з боку кандыдата, дэпутата дзеючага складу Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Адашкевіча. Давераныя асобы апошняга адкрыта распаўсюджваюць агітацыйныя ўлёткі з праграмай кандыдата без выходных дадзеных. Такія друкаваныя матэрыялы выяўленыя ў г. Орша, г. Барань, Аршанскім і Дубровенскім раёнах. Нягледзячы на шматлікія заявы аб парушэнні выбарчага заканадаўства ў акруговую і Цэнтральную выбарчыя камісіі, пракуратуру горада Оршы і Аршанскага раёна, дамагчыся рэагавання гэтых структур не атрымалася.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"