У Баранавічах ужо наступіла 28 верасня
https://spring96.org/be/news/25342
2008
2008-09-27T16:59:18+0300
2008-09-27T16:59:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамілі назіральнікі, сёння, 27 верасня, ў гарадскім аўтобусе маршрута № 14 агучваецца запісаная абвестка: “Сёння, 28 верасня, праходзяць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Вы можаце прагаласаваць з 8-00 да 20-00”.
Назіральнікі губляюцца ў здагадках: ці гэта памылка кіроўцаў, ці ў жыхароў гораду спецыяльна ствараюць ілюзію, што сёння апошні дзень, калі яны могуць апусціць свой бюлетэнь у выбарчую скрыню.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”