viasna on patreon

Дэпутаты Эўрапарлямэнту рыхтуюць рэзалюцыю па Беларусі

2005 2005-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода паведамляе, што у Страсбургу працягваецца сэсія Эўрапейскага парлямэнту. Адна з тэмаў, якая хвалюе эўрапейскіх парлямэнтароў, датычная сытуацыі ў Беларусі. Карэспандэнт “Свабоды” распавядае:

Сітуацыі ў Беларусі прысьвяціў свой кароткі выступ у Страсбургу польскі парлямэнтар Адам Ежы Белян. Ён зьвярнуў увагу на справу, якая цягам некалькіх тыдняў літаральна бударажыць грамадзкую думку ў Польшчы – перасьлед рэжымам Лукашэнкі новаабранага кіраўніцтва Саюза палякаў Беларусі.

Паводле спадара Беляна, ужо цягам некалькіх гадоў улады Беларусі парушаюць правы чалавека. Ён згадаў таксама прысуд, вынесены двум вядомым прадстаўнікам апазыцыі – Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. Аднак ня менш паказальным зьяўляецца і тое, з чым сутыкнулася грамадзкая арганізацыя польскай меншасьці ў Беларусі. Паводле спадара Белана, дзеяньні беларускіх ўладаў годныя асуджэньня з боку Эўрапейскага зьвязу.

Польскі дэпутат прыгадаў, што ў сакавіку на зьезьдзе было абранае новае кіраўніцтва Саюза палякаў Беларусі. Беларускае міністэрства юстыцыі ня толькі не прызнала новае кіраўніцтва, але і прыгразіла ліквідацыяй цэлай арганізацыі. Спадар Белян таксама нагадаў пра цяжкасьці з выданьнем адзінай польскай газэты ў Беларусі "Glos znad Niemna", высылку польскага дыплямата.

Усе гэтыя факты паводле польскага парлямэнтара складаюць "поўны вобраз рэпрэсій, якім падвяргаюцца палякі ў Беларусі ". На завяршэньне свайго выступу, Адам Ежы Белян адзначыў: "Апошнія жахлівыя дзеяньні беларускіх уладаў ствараюць уражаньне, што яны асьцерагаюцца паўтарэньня ў сябе дэмакратычнай рэвалюцыі, якая адбылася ва Ўкраіне. Спадзяемся, іх засьцярогі марныя і каб так стала, абавязкова патрэбная актыўная палітыка Эўрапейскага Зьвязу."

Паводле парлямэнтара зь Літвы Вітаўтаса Ландсбэргіса, на бліжэйшых сэсіях у Брусэлі ці ў Страсбургу Эўрапарлямэнт разгледзіць рэзалюцыю па Беларусі.

Цяпер гэты дакумэнт дапрацоўваецца і галоўным маторам тут выступае брытанскі дэпутат Чарльз Танок (фракцыя Эўрапейскай народнай партыі і эўрапейскіх дэмакратаў). Паводле спадара Ландсбергіса, беларуская праблематыка застаецца актуальнай для Страсбура і яна абмяркоўваецца ў палітычных групах. Ландсбергіс: "На мой погляд Эўрапарлямэнт мог бы быць больш патрабавальным да Расеі, бо нічога не робіцца ўладамі Беларусі бяз згоды ці бяз ведама Расеі. І тут адказнасьць нясе ня толькі адзін Лукашэнка, але і ягоныя пакравіцелі".

Сябра сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў Эўрапарлямэнце, нямецкі дэпутат Ёо Ляйнэн у сваім выступе адзначыў, што пасьля сфальшаванай перамогі падчас выбараў і рэфэрэндуму ў 2004 годзе Лукашэнка ўзмацніў рэпрэсіі ў Беларусі. Парлямэнтар згадаў пра прысуд прадстаўнікам апазыцыі Статкевічу і Севярынцу і адзначыў, што Лукашэнка ня мог зрабіць іначай з тымі, хто пратэставаў супраць фальшаваньняў. Спадар Ляйнэн зьвярнуўся да прэзыдэнта Эўрапарлямэнта энэргічна пратэставаць супраць рэпрэсій ў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства