viasna on patreon

Брэсцкія актывісты патрабуюць афіцыйных тлумачэнняў гарвыканкама

2008 2008-09-22T11:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывісты Руху “За Свабоду” Раман Кісляк, Сяргей Вакуленка, Андрэй Шарэнда і Зміцер Шыманскі звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з патрабаваннем афіцыйнага тлумачэння рашэння №1715 “аб вызначэнні пастаяннага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Брэсце”. 

На працягу 2007-2008 гадоў намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама неаднаразова забараняў правядзенне масавых мерапрыемстваў, спасылаючыся на рашэнне № 1715. У прыватнасці, былі забаронены пікет 7 мая 2008 года ў гадавіну знікнення Юрыя Захаранкі, пікет 7 ліпеня ў гадавіну знікнення Змітра Завадскага, вулічнае шэсце “Марш “дробных хуліганаў” і іншыя. Забарона парушыла правы грамадзянаў, якія маюць права на мірныя сходы і свабоднае волевыяўленне, прадугдледжанае артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, - гаворыцца ў заяве. 

Заяўнікі просяць разгледзець на чарговым паседжанні Брэсцкага гарвыканкама пытанне аб афіцыйным тлумачэнні рашэння Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта №1715, і патлумачыць пункт 1 рашэння – “ці азначае вызначэнне пастаяннага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў ў горадзе Брэсце (фізкультурна-спартыўны комплекс “Лакаматыў”) – забарону масавых мерапрыемстваў у іншых месцах у горадзе Брэсце”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства