У посце за вяртанне бернардынскага касцёла ўдзельнічаюць 59 вернікаў
https://spring96.org/be/news/25010
2008
2008-09-22T14:22:00+0300
2008-09-22T14:22:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
59 чалавек з Мінску і гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна ўдзельнічаюць у посце за вяртанне вернікам будынкаў Мінскага бернардынскага кляштара бернардынаў.
У акцыі, якая пачалася 30 жніўня, удзельнічаюць 52 жанчыны і 7 мужчын. Сярод іх вернікі рымска-каталіцкай і грэка-каталіцкай канфесій.Кожны ўдзельнік акцыі абраў для сябе вызначаныя дні посту на працягу тыдня.
Летась пад зваротам за вяртанне кляштара было сабрана больш за 30 тыс. подпісаў. У сваю чаргу, Мінгарвыканкам запланаваў перадаць будынкі для пераробкі пад гатэльны комплекс і рэстарацыю.
З 19 сакавіка 2005 гады вернікі з абшчыны святога Язэпа праводзяць каля будынка касцёла штодзённыя вячэрнія набажэнствы за вяртанне святыні.