viasna on patreon

Канстанцін Жукоўскі зняў сваёй кандыдатуру з выбараў

2008 2008-09-22T19:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

22 верасня кандыдат у дэпутаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 Канстанцін Жукоўскі зняў сваёй кандыдатуру з выбараў. Адпаведную заяву ён накіраваў у акруговую выбарчую камісію.

К.Жукоўскі балатаваўся як кандыдат з адзінага спісу Аб'яднаных дэмакратычных сіл.

"Прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, улада на поўную моц выкарыстае адміністратыўны рэсурс - службоўцы рознага рангу ездзяць па вёсках і паліваюць апазіцыйных кандыдатаў брудам. Аб якіх роўных магчымасцях, аб якіх дэмакратычных выбарах можна гаварыць? Тым больш, было прынята рашэнне гомельскай кааліцыі аб зняцці з выбараў, мы яго выконваем", - пракаментаваў палітык сваё рашэнне ў інтэрв'ю БелаПАН.

Такім чынам, па Буда-Кашалёўскай акрузе балатуюцца два кандыдаты - часова непрацуючы беспартыйны жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка і дзеючы дэпутат парламента Ўладзімір Кужанаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства