Лоеў: Крыўдзяць “сваіх”?
https://spring96.org/be/news/24935
2008
2008-09-22T10:47:53+0300
2008-09-22T10:47:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/image0019.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У дзяржаўнай газеце Лоеускага райвыканкама “Серп і Молат” за 20 верасня 2008 года надрукаваны зварот да выбаршчыкаў кандыдата ў дэпутаты, які балатуецца по Хойніцкай выбарчай акрузе № 47 Дашкевіча Г.В.
Улады так “рупіліся” змясціць гэткі “зварот да народу” ў газеце як мага хутчэй, што запамятавалі надрукаваць прозвішча, імя і імя па бацьку кандыдата у дэпутаты. Ці не скандальны выпадак? Цікава, ці звернецца праўладны кандыдат у дэпутаты ў Лоеўскі суд са скаргай на газетчыкаў аб спагнанні маральнага ўрону за дыскрэдытацыю перед выбаршчыкамі.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”