На брэсцкім рынку адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў
https://spring96.org/be/news/24934
2008
2008-09-22T10:29:09+0300
2008-09-22T10:29:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На Варшаўскім рынку ў Брэсце адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў, паведамляе “Радыё Свабода”. Падставай для гэтага сталі дзеянні супрацоўнікаў падатковай інспекцыі. Яны прыйшлі на рынак і запатрабавалі ад гандляроў дзіцячымі каляскамі сертыфікаты адпаведнасці. Прадпрымальнікі пачалі абурацца, бо яны маюць сертыфікат якасці і ўсе іншыя неабходныя дакументы.
Пра сертыфікат адпаведнасці яны ніколі не чулі. Зрэшты, і самі супрацоўнікі падатковай службы не маглі патлумачыць, што гэта за дакумент.
Прадпрымальнікі кінулі працу, абкружылі падаткавікоў і пачалі стыхійны мітынг, дзе кожны выказваўся на конт сваёй працы і стаўлення да фіскальных органаў.