Бабруйск: У камісію не вылучалася, але стала яе старшынёй
https://spring96.org/be/news/24651
2008
2008-09-13T08:53:22+0300
2008-09-13T08:53:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнік Аляксандр Леаненка правёў праверку пратакола фармавання ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка № 39 Бабруйскай-сельскай выбарчай акругі № 80 і высвятліў вельмі цікавы факт.
Аказалася, што адміністрацыя Першамайскага раёна г. Бабруйска ў пратаколе ад 13 жніўня 2008 г. № 16-2 не ўносіла ў спіс участковай камісіі Іну Дмітрук - дырэктара СШ № 21 г.Бабруйска, у якой размешчаны ўчастак для галасавання. Гэта тым больш цікава, што І. Дмітрук нейкім чынам стала старшынёй гэтай камісіі.
Зараз старшыня акруговай камісіі Бабруйскага-сельскай выбарчай акругі № 80 праводзіць праверку законнасці ўключэння І.Дмітрук ва ўчастковую камісію без рашэння адпаведнага выканаўчага органа, які фармаваў камісіі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"