viasna on patreon

Палеская выбарчая акруга: Улады даюць устаноўку, за каго патрэбна галасаваць

2008 2008-08-17T02:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Палескай выбарчай акрузе напоўніцу дзейнічае адміністрацыйны рэсурс за “кандыдата ад улады”. Як паведамляюць у выбарчым штабе прадстаўніка АДС Мікалая Гаўрыленкі, праводзяцца сустрэчы кіраўніцтва райвыканкамаў з працоўнымі калектывамі, на якіх даецца устаноўка на абранне дэпутатам Палаты прадстаўнікоў старшыні Ельскага райвыканкама Сяргея Канопліча. Так, старшыня Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў Анатоль Халява, праводзячы сходы па вылучэнню прадстаўнікоў працоўных калектываў у склад участковых выбарчых камісій ( Мілашавіцкі лясгас, Прыбалавіцкае лясніцтва, Бараўское лясніцтва, ААГ “Альянс”, ПМК-103, Лельчыцкая цэнтральная раённая бальніца і іншых) заклікаў галасаваць за Сяргея Канопліча.

Тое ж самае выявілася пры зборы подпісаў у Нараўлянскім раёне, дзе на сходах працоўных калектываў кіраўніцтва райвыканкама давала устаноўку, за каго патрэбна галасаваць, а за каго -- непатрэбна. Кіраўніцтва выканкаму заклікала аддаць свае галасы за Сяргея Канопліча. 

Як бачна, дзяржаўныя органы ўлады і кіраўніцтвы прадпрыемстваў вядуць датэрміновую агітацыю за прэтэндэнта ад улады.

І ў адваротным накірунку дзейнічаюць кіраўнікі прадпрыемстваў – Лельчыцкага хлебакамбіната, Лельчыцкага гаргаза,  Козенскай сярэдняй школы -- аказваюць адміністратыўны ціск на членаў ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты Мікалая Гаўрыленку. Членам ініцыятыўнай групы, якія працуюць на указанных прадпрыемствах, указана на недапусцімасць іх удзелу ў гэтай працы, з пагрозай разарвання працоўнага кантракту. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства