viasna on patreon

Арыштаваны адзін з лідэраў Асіповіцкага Маладога Фронту Арцем Дубскі.

2008 2008-08-01T14:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Арцем паспеў патэлефанаваць падчас затрыманьня намесьніку старшыні Маладога Фронту Артуру Фінькевічу і паведаміць, што супрацоўнікі міліцыі прыехалі да яго з кайданкамі і вязуць у РАУС. Міліцыянты паведамілі Арцему, што ен затрыманы па падазрэнні ў зьдзяйсненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 216 Крымінальнага кодэксу.

Артыкул 216 КК РБ “Причинение имущественного ущерба без признаков хищения” прадугледжвае пакараньне ад штрафу да пазбаўленьня волі тэрмінам да трох гадоў.

 

Па словах Арцема Дубскага, ен абсалютна не разумее, у чым яго абвінавачваюць. Міліцыянты таксама не здолелі больш падрабязна патлумачыць, на якой падставе падазраюць Арцема, але паведамілі, што цягам 3 дзен ен будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, пасьля чаго будзе пераведзены ў сьледчы ізалятар.

Малады Фронт заяўляе, што беспадстаўныя затрыманьні актывістаў МФ у перыяд перадвыбарнай кампаніі, і адпаведна падчас кампаніі Маладога Фронту “Байкот-2008”, сьведчыць пра панічны страх рэжыму перад фальсіфікаваньнем выбараў.

“Мы ўжо перажылі і рэпрэсіі, і запалохваньні, і турмы, таму спыніць нас такім чынам не атрымаецца. Кампанія Байкот-2008 набірае абароты з кожным днем, і мы давядзем яе да лагічнага выніку ў любым выпадку!” – заявіў намесьнік старшыні Маладога Фронту Артур Фінькевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства