5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
Прэзентацыя рускай версіі часткі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў за 2007 год, прысвечанай краінам Еўропы і СНД, адбудзецца 5 жніўня ў Менску а 12 гадзіне на Управе Партыі БНФ. У ёй прымуць удзел праваабаронцы і прадстаўнік Сусветнай Арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), увага таксама будзе нададзеная перасьледу правабаронцаў у Беларусі на фоне праходзячай выбарчай кампаніі.
Запрашаем журналістаў незалежных СМІ і ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў прэзентацыі.
Прэс-рэліз
У той час, як становішча праваабаронцаў значна пагаршаецца ў Еўропе і асабліва на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД), Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), апублікавала рускую версію часткі сваёй гадавой справаздачы за 2007 год, прысвечаную гэтаму рэгіёну.
60 гадоў пасля прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека і напярэдадні дзясятых угодкаў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, гэтая новая гадавая справаздача падцвярджае тэндэнцыю, якая назіраецца на працягу некалькіх апошніх гадоў – рэпрэсіі супраць праваабаронцаў яшчэ больш узмацніліся.
Як сказаў Эрык Соттас, Генеральны Сакратар ОМСТ, "у 1998 годзе пасля складаных перамоваў, якія прывялі да прыняцця Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, мы чакалі ад дзяржаваў прыняцця мер, якія адпавядаюць узятым імі на сябе абавязкам. Адзнака сітуацыі 2007 году паказвае адваротнае: сёлета, яшчэ ў большай ступені, чым раней, парушаліся правы праваабаронцаў, замінаючы ім займацца жыццёва важнай дзейнасцю па абароне правоў чалавека".
"Мы павінны прызнаць, - сказала Сухаэр Бельхассен, Прэзідэнт FIDH, што ў нашыя дня рэакцыя на працу праваабаронцаў беспрэцэдэнтна адмоўная, што прымушае нас быць яшчэ больш пільнымі".
Руская версія справаздачы прысвечаная краінам Еўропы і СНД. Яна абазначае асноўныя віды пераследаў, якія назіраліся ў 2007 годзе і апісвае выпадкі пераследу праваабаронцаў. Справаздача паказвае, што свабода аб'яднанняў і права на мірныя сходы парушаліся ў шматлікіх краінах: дзейнасць НДА знаходзілася пад пільным назіраннем (Кыргызтан, Расійская Федэрацыя), ствараліся перашкоды ў юрыдычным афармленні дзейнасці асацыяцыяў (Беларусь, Расійская Федэрацыя) і некаторыя аб'яднанні былі ліквідаваныя (Расійская Федэрацыя). Нажаль, незаконныя затрыманні, працэсуальныя парушэнні і пераслед праваабаронцаў былі па-ранейшаму вельмі распаўсюджаны ў краінах, разгледжаных у справаздачы (Албанія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Грэцыя, Казахстан, Кыргызтан, Расійская Федэрацыя, Сербія, Славенія, Турцыя, Туркменістан, Узбекістан).
Руская версія гадавой справаздачы знаходзіцца ў вольным доступе на сайтах FIDH і OMCT:
http://www.omct.org/pdf/Observatory/2008/annual_report_2007/report2007obs_rus.pdf
http://www.fidh.org/IMG/pdf/Annual_Report_08_russian.pdf
Поўныя версіі гадавой справаздачы на ангельскай, французскай і іспанскай мовах таксама можна знайсці на сайтах OMCT і FIDH, дадатак; у якім прыводзяцца ўсе выпадкі пераследу праваабаронцаў, разгледжаных Абсерваторыяй у 2007 годзе, будзе хутка даступны на кампакт-дыску.
Штогадовая справаздача Абсерваторыі публікуецца на трох мовах (французскай, ангельскай і іспанскай) кожны год з пачатку працы праграмы ў 1997 годзе. Поўныя версіі справаздачы за 2007 год на трох мовах былі апублікаваныя 19 чэрвеня 2008 году. Арабская версія, прысвечаная краінам Магрыба і Блізкага Ўсходу, будзе даступная ў хуткім часе.