Супрацоўнікі КДБ дапытваюць пра выбух у Менску былога намесьніка старшыні Смаргонскай Моладзі БНФ
https://spring96.org/be/news/23180
2008
2008-08-01T17:31:39+0300
2008-08-01T17:31:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
31 ліпеня былога намесьніка старшыні Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ, Жаромскага Вадзіма, забралі з працы і адвезьлі ў аддзел Смаргонскага КДБ, дзе пад пратаколам узялі тлумачэньне адносна тэракту 3 ліпеня, а пасьля ўзялі адбіткі пальцаў у будынку міліцыі.
Нагадаем, гэта ўжо трэцьцяя сустрэча сп-ра Жаромскага зь сілавымі структурамі Беларусі за апошні месяц. Да гэтага да яго ўжо прыходзілі два разы "людзі ў форме" (адзін раз дадому, другі раз на працу) і распытвалі пра выбух.