viasna on patreon

Гомель: Пракуратура абяцае разабрацца з фактамі ціску на членаў ініцыятыўнай групы Канстанціна Жукоўскага

2008 2008-08-01T10:03:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым гаворыцца ў дакуменце Пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Гомеля, які 30 ліпеня атрымаў Канстанцін Жукоўскі - прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 38-ай Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе.

Скаргу на дзеянні супрацоўнікаў РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля К. Жукоўскі накіраваў 25 ліпеня. "На членаў маёй ініцыятыўнай групы, Сяргея Трыфанава і Марыю Тульжанкову, аказваюць ціск", - указаў прэтэндэнт у кандыдаты.

Так, 24 ліпеня Трыфанаву некалькі разоў тэлефанавалі з Цэнтральнага РАУС, запрашаючы на гутарку па справе аб выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня ў Менску. Калі Сяргей адмовіўся прыходзіць без позвы, яму пачалі пагражаць па тэлефоне і заявілі, што ён выклікаецца ў аддзел як абвінавачваемы. Марыі Тульжанковай таксама паступалі падобныя званкі.

Сам Сяргей Трыфанаў таксама звярнуўся ў міліцыю з просьбай прыцягнуць супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУС да адказнасці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства