viasna on patreon

22 ліпеня ў Менгарсудзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі па “Працэсу 14-ці”

2008 2008-07-10T16:06:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца на прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска ад 22 красавіка, калі былі пакараныя 10 моладзевых актывістаў, абвінавачаныя па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш атрымалі штраф у памеры 100 базавых велічынь кожны; Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Тацьцяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў і Алесь Чарнышоў пакараныя абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Моладзевага актывіста Андрэя Кіма абвінавачанага яшчэ і па другім крымінальным артыкуле - 364 "Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі", судзьдзя Алена Ільіна прыгаварыла на паўтары гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, 10 студзеня 2008 года некалькі тысяч чалавек бралі ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзідэнцкага ўказу №760. У той дзень было затрымана некалькі дзесяткаў грамадзянаў, многія з якіх пры гэтым былі моцна зьбітыя.

14-ці моладзевым актывістам былі прад’яўленыя крымінальныя абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Суды цягнуліся ў некалькі этапаў, пакараныя 13.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства