Арцёма Ластавецкага з Баранавічаў чакае суд
https://spring96.org/be/news/22352
2008
2008-06-18T09:03:38+0300
2008-06-18T09:03:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 чэрвеня актывіст Баранавіцкай філіі Маладога Фронту Арцём Ластавецкі быў выкліканы ў Баранавіцкі РАУС, дзе на яго склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 10.9 – “наўмыснае нанясеньне шкоды ў невялікіх памерах”, які прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь.
Прэс-служба “Маладога фронту” нагадае, што некалькі тыдняў назад Арцёма Ластавецкага затрымалі ў Баранавічах падчас нанясеньня палітычных графіці (у той дзень у горадзе зьявілася больш за 200 надпісаў). Першапачаткова маладафронтаўцу пагражалі крымінальнай справай, але пракурорская праверка вырашыла, што нанесеная шкода не адпавядае большаму пакараньню. Суд мае адбыцца ў бліжэйшыя дні.