viasna on patreon

Аляксандра Мілінкевіча адпусцілі

2008 2008-02-18T16:59:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч разам з паплечнікамі Аляксеем Кавальцом і Алесем Лагвінцом вызваленыя з ГУУС Мінгарвыканкама.

Нагадаем, што Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы сёння супрацоўнікамі міліцыі напярэдадні акцыі прадпрымальнікаў. Затрыманне адбывалася ў раёне плошчы Перамогі, калі палітык разам з актывістамі чакалі аўтобус №100, каб патрапіць на акцыю прадпрымальнікаў. Затрыманых адвезлі ў следчы камітэт ГУУС і дапыталі ў якасці сведкаў па крымінальных справах, узбуджаных па папярэдніх акцыях прадпрымальнікаў.
 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства