За Еўрапейскі марш ўлады выставілі рахунак - звыш 2 мільёнаў рублёў
25 лютага ў судзе Савецкага раёну сталіцы прызначана судовае паседжаньне па зыску Гаррэмаўтадор (прадпрыемства “Горремавтодор” Мінгарвыканкама) да заяўнікаў шэсьця Еўрапейскі марш: спадарам Вячорку, Лябедзьку, Івашкевічу, Федаруку, Афнагелю.
Дзяржпрадпрыемства ацаніла суму, патрачаную на прыборку вуліц сталіцы пасьля правядзеньня дэмакратычнай акцыі ў 2 мільёны 135 тысяч 974 рублі, і вырашыла спагнаць яе з арганізатараў Еўрапейскага маршу. Акрамя таго усе адказчыкі па пададзенаму зыску зьяўляюцца невыязднымі у адпаведнасьці з Указам Прэдідэнта “Аб спрашчэньні парадку выезда з Рэспублікі Беларусь”, які ўступіў з 1-га студзеня гэтага году.
Правабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе сітуацыю:
“Я б прапанаваў гарадзкім ўладам пайсьці яшчэ далей і спагнаць з арганізатараў Еўрапейскага маршу выдаткі, зьвязаныя з аховай грамадзкага парадку падчас правядзеньня акцыі, г.зн. аплаціць работу супрацоўнікаў міліцыі, якіх у гэты дзень было задзейнічана дастаткова шмат, а таксама выдаткі, зьвязаныя з неабходнасьцю прэвентыўных затрыманьняў грамадзка-палітычных актывістаў і г.д.
калі казаць сур’ёзна, то гаворка ідзе аб гарантаваным асноўным законам краіны –Канстытуцыяй праве на свабоду мірных сходаў, і гэтае права павінна быць ня толькі гарантаванае, але і забясьпечанае дзяржавай сваім грамадзянам. Ні ў адной еўрапейскай краіне грамадзяне ня плацяць дзяржаве за рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў. Забесьпячэньне рэалізацыі гэтых правоў зьяўляецца абавязкам дзяржаўных уладаў. Гэты зыск чарговы раз дэманструе грэблівае стаўленьня беларускіх уладаў да правоў сваіх грамадзянаў і не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека”.