Грамадскасць Гродна просіць чыноўнікаў дапамагчы музею Васіля Быкава
https://spring96.org/be/news/20487
2008
2008-02-15T12:05:52+0200
2008-02-15T12:05:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Чарговы зварот грамадзкасці ў падтрымку музея Васіля Быкава днямі разгледзіць гродзенскі гарвыканкам. Грамадскі музей знаходзіцца ў памяшканні арганізацыі дэмакратычных ветэранаў Гродна.
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Гэта ўжо ці не дзесяты зварот, у якім кіраўніцтва грамадскага музея звяртаецца да ўладаў горада па дапамогу. Ветэраны просяць, каб музею дапамаглі матэрыяльна і, па магчымасці, дапамаглі з памяшканнем. Аднак пакуль гэтыя звароты не давалі выніку”.
Адзначым, што ў экспазіцыі музея Быкава ўжо больш за тысячу экспанатаў . Іх прэзентуюць не толькі колішнія сябры пісьменніка, але і яго сям’я, дзякуючы якой, у музеі з’явіліся арыгіналы рукапісаў, кнігі і асабістыя рэчы пісьменніка.