viasna on patreon

Уладзіміра Кацору асудзілі на 7 сутак арышту

2008 2008-02-13T15:04:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суддзя Аляксандр Косцікаў прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні закону аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Нагадаем, апоўдні 13 лютага ў офісе Гомельскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся ператрус. Міліцыянеры шукалі незаконна вырабленыя ўлеткі, у якіх распавядаецца пра тое, што днямі мясцовыя ўлады забаранілі сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.

Як паведаміў Рацыі актывіст дэмакратычнага руху Кастусь Жукоўскі, падставай дзеля ператрусу сталі ўлеткі, якія напярэдадні ў цэнтры гораду раздавалі мінакам актывісты дэмакратычнага руху Уладзімір Шумілін і Андрэй Аляшкевіч. У іх было канфіскавана каля тысячы ўлетак. Юнакі паказалі, што атрымалі ўлёткі з рук кіраўніка офісу АГП Уладзіміра Кацоры. Таму астатнія інфармацыйныя бюлетэні міліцыянеры вырашылі пашукаць у офісе АГП.

Аднак, паводле Жукоўскага, - безвынікова. Тым не менш, Уладзіміра Кацору затрымалі і даставілі ў Савецкі РАУС, а затым і ў суд Савецкага раёну Гомеля.

Затрыманых юнакоў аштрафавалі на 30 базавых велічынь кожнага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства