У Гомелі аштрафаваныя Уладзімір Шумілін і Андрэй Аляшкевіч
Міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў напярэдадні ў цэнтры гораду, калі тыя раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую мясцовыя ўлады не далі. У пастарунку ў іх канфіскавалі каля тысячы ўлетак і склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня массавага мерапрыемства. 12 лютага Уладзімір Шумілін і Андрэй Аляшкевіч былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе выплату штрафу ў памеры 30 базавых велічынь кожны.
Паколькі юнакі паказалі, што атрымалі ўлёткі з рук кіраўніка офісу АГП Уладзіміра Кацоры, ён быў выкліканы на размову ў гарадзкое упраўленьне унутраных справаў, дзе ўзяў на сябе адказнасць за выраб улётак і іх распаўсюд. На арганізатара сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам быў таксама складзены пратакол па арт.23.34 КаАП, акрамя таго супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук у офісе АГП.
У 14 гадзін чакаецца суд над актывістам Руху Уладзімерам Кацорам.