У рэгіёнах працягваецца перасьлед прадпрымальнікаў
Працягваецца перасьлед прадпрымальнікаў, якія прымалі ўдзел у акцыях пратэсту супраць Дэкрэта Прэзідэнта №760
Як паведамляюць праваабаронцы, у Баранавічах учора ў гарадскі аддзел унутраных спраў быў выкліканы кіраўнік свабоднага прафсаюза прадпрымальнікаў г.Баранавічы, сябра савета рынка – Чарнавус Мікалай, на якога быў складзены пратакол аб парушэнні закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і выпісана позва на суд на 11 гадзін 22 лютага.
Вечарам гэтага ж дня міліцыянты прыходзілі на кватэру прадпрымальніка Сяргея Андрушчанкі (былога следчага пракуратуры), але яго дома не знайшлі. Сёння міліцыянты стаяць і чакаюць яго каля працоўнага месца на рынку.
Сёньня ў Бабруйску многім прадпрымальнікам, якія ўдзельнічалі ў мітынгу 21 студзеня, былі ўручаныя позвы з’явіцца на адміністрацыйную камісію для разгляду іх спраў. Іх абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34. КаАП РБ ( удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве)